Все экскурсии Беларусь Минск Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы

Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы

Индивидуальная экскурсия только для Вас и Ваших близких
Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы Беларуская Вільня + 7 замкаў Літвы

Падарожжа па беларускіх мясцінах Вільні і яе ваколіц з найлепшым яе знаўцам, наведванне за два дні 7 замкаў вялікіх князёў літоўскіх, каштаванне страў літоўска-беларускай і караімскай кухні чакаюць вас у гэтым падарожжы... Нашаму земляку, пісьменніку Уладыславу Сыракомлю належаць словы: «Мінск я люблю як сталіцу правінцыі, дзе нарадзіўся, Вільню — як сталіцу майго краю, не ўмею адрозніваць адной любові ад іншай». Раскрыць беларускія старонкі гісторыі Вільні, паказаць, што беларусам гэты горад не чужы, а блізкі, вам дапаможа Віктар Корбут, журналіст, экскурсавод, аўтар даследавання «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі». Адчуйма смак агульнай гісторыі! Уявіць без Вільні гісторыю Беларусі немагчыма. Але няма і Літвы без Вільні. Гэты горад нас яднае.


1-ы дзень. Выезд ад мінскага а/в «Цэнтральны» а 6.00. Спынімся ля замка вялікіх князёў літоўскіх у КРЭВЕ, дзе быў забіты Кейстут, адкуль уратаваўся Вітаўт і была заключана Крэўская ўнія, паводле якой Беларусь і Літва на 400 год злучыліся з Польшчай у адну дзяржаву. Пасля перасячэння мяжы завітаем у аднагодак крэўскага замка — крэпасць уМЕДНІКАХ, што, паводле легенды, была ўлюбёнай рэзідэнцыяй Святога Казіміра — патрона каталікоў Літвы і Беларусі. Мінём вёскі вакол Вільні, дзе яшчэ гучыць беларуская мова. Невыпадкова адсюль родам бацька сучаснай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч: зазірнём у месцы яго нараджэння і першых год жыцця — вёскі СВІРАНЫ (Svironys), САВІЧУНЫ (Savičiūnai), РУКОЙНІ (Rukainiai). Агледзім БАРЭЙКАЎШЧЫНУ (Bareikiškės), äзе жыў і тварыў Уладыслаў Сыракомля. У ТРОКАХ наведаем два замкі, якія будавалі за часоў Вітаўта. Гэты ўладар пасяліў у горадзе караімаў — народ з Крыма. Нас чакае АБЕД у кыбынлары — караімскім рэстаране. Адсюль адправімся ў СТАРЫЯ ТРОКІ (Senieji Trakai), дзе нарадзіўся вялікі князь літоўскі Вітаўт. Затым прыбываем у Вільню: уладкоўваемся ў гатэлі. Для ахвочых — экскурсія на МОГІЛКІ РОСА (Rasų kapinės), дзе пахаваны вядомыя дзеячы культуры: Ян і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш., Эўстахі Тышкевіч, Уладыслаў Сыракомля, Мікалоюс Канстанцінас Чурлёніс ды інш.


2-і дзень. СНЯДАННЕ. Высяленне з гатэля. АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ ПА ВІЛЬНІ: мы ўбачым усе галоўныя помнікі горада: дом, дзе Максім Багдановіч натхніўся на стварэнне хрэстаматыйных вершаў «Слуцкія ткачыхі» і «Пагоня». Дакранёмся да муроў дамоў, дзе жылі і працавалі Адам Міцкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч. Пабачым мясціны, што памятаюць сляды Кастуся Каліноўскага. Наведаем катэдральны касцёл, Замкавую гару, касцёл Святой Ганны і праваслаўныя цэрквы ў стылі готыкі. На АБЕД адчуем смак агульнай гісторыі: нас чакаюць стравы літоўска-беларускай кухні. Падмацаваўшыся, працягнем шпацыр да ВОСТРАЙ БРАМЫ. Пабачым месца, дзе выдаваў кнігі Францыск Скарына. Зазірнём у будынкі, дзе знаходзіліся беларускія гімназія і музей. Затым аўтобусам пераедзем НА ЗАКУПЫ да гандлёвага цэнтра. АД’ЕЗД у Мінск а 18.00. Прыбыццё позна ўвечары.

Забронируйте экскурсию в октябре 2017 года

Віктар -
Журналіст з прафесіі, музеязнаўца і экскурсавод з адукацыі, гісторык з паклікання. Аўтар кнігі "Минск. Лучший вид на этот город" — навукова-папулярнай гісторыі Мінска за дзесяць вякоў: ад яго заснавання пад імем Менеск у XI стагоддзі да нашых дзён. Аўтар праекта “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі” — першага ў гісторыі даведніка па мясцінах Вільні, звязаных з жыццём і дзейнасцю ўраджэнцаў Беларусі. Ваджу пешыя экскурсіі па Мінску і Вільні, паказваю гэтыя гарады такімі, якімі іх не ведаюць нават самі мінчане і віленчукі.