Ляхавіччына

Индивидуальная экскурсия только для Вас и Ваших близких
Ляхавіччына

Гэта экскурсія прысвечана не звыклым для Беларусі (як найбольш захаваным) храмам і не распіяраным палацам і замкам, а тым, чым калісьці была проста перапоўнена наша Радзіма – шляхецкім сядзібам. На вялікі жаль, зараз іх не захавалася нават і пятая частка, але нават тым, што мы маем на дадзены момант, бможна заняць не адзін тыдзень вандровак. Вузкая тэма дадзенага маршрута – захаваныя сядзібы Ляхавіччыны.
Пачнём мы з незвычайнай сядзібы Бохвіцаў “Флер’янава”. Гатычныя вежачкі тут стаяць па суседству з простым драўляным домам, што стварае непараўнальнае пачуццё набліжэння да побыту сярэдняй шляхты пачатку ХХ ст. Побач знаходзіцца дуб, пасаджаны частай госцей сядзібы Элізай Ажэшка.
Наступны аб’ект – самы яркі ў нашым падарожжы. Гэта цэлы сядзібны комплекс знакамітай сям’і Рэйтанаў у Грушаўцы. Акрамя драўлянага дома ХІХ ст., 2 каменных флігеляў ХVІІІ ст. (у адным з якіх, па легендзе, паміраў сам Тадэвуш Рэйтан), мы убачым шыкоўныя канюшні з бутавага камню і сапраўдны цуд – капліцу-усыпальцу з алеяй хвойных.
У пары кіламетраў – сядзіба Чарноцкіх “Нача Брындзоўская”. Класічны сядзібны дом стаіць у атачэнні незвычайнага парка з мемарыяльнымі валунамі.
Сядзіба Навіцкіх у Савейках сустрэне нас велічным панскім домам і цалкам захаванымі шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі, якія дадуць фору многім нашым сталічным “элітным” будынінам.
Сумна-закінутыя, але ад гэтага не менш прывабныя, чакаюць нас шляхецкія сядзібыныя дамы з невялічкімі паркамі ў Ястрамбелі і Паўлінаве. Апошняя, дарэчы пабудавана ўсё тым жа Фларыянам Бохвіцам – уладальнікам месца пачатку нашага маршруту. Кола замакаецца, на гэтым наш маршрут заканчваецца, а наперадзе ўсё новыя і новыя адкрыцці!

Забронируйте экскурсию в октябре 2017 года

Александра -
Аттестованный экскурсовод и гид-переводчик, магистр исторических наук, очень люблю Беларусь, стараюсь каждому экскурсанту рассказать что-то новое и интересное именно для него.