Тры плюшкі Фэста экскурсаводаў 2015

1. Гарадская гульня  «Мартовские коты»

У межах Фэста экскурсаводаў 2015 пройдзе гарадскі квэст «Мартовские коты».

Малюнкі мастакоў Cowek, Mitya Pisliak, Kontra и Grapewave размясціліся ў той частцы Партызанскага раёна,якая бліжэй за ўсё размешчана да цэнтра горада. Іх працы можна знайсці на трансфарматарных будках і платах у дварах.

Асноўная мэта гарадской квэст-гульні – пошук усіх выяў катоў, намаляваных падчас праекта. Падказкі па маршруце можна знайсці на картах, зробленых у PDF фармаце. Маршрут складаецца з васьмі кропак, яго працягласць – каля трох кіламетраў.

 

2. Выстава рарытэтнай тэхнікі на тэрыторыі першага тралейбуснага дэпо (наведаць можна толькі падчас Фэста!)

Толькі 19 красавіка 2015 года з 11:00 да 19:00 у межах Фэста экскурсаводаў пры падтрымцы дзяржаўнай установы “Сталічны транспарт і сувязь” і дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс” на тэрыторыі былога тралейбуснага дэпо №1 (побач са ст.м.Плошча Перамогі) вы зможаце пазнаёміцца з тымі аўтобусамі і тралейбусамі, што раней працавалі на вуліцах нашай сталіцы.

Запрашаем вас наведаць выставу пасажырскага транспарта!

Адрас: Машэрава, 5

 

3. Мастацкі плэнэр у пасёлку Трактарнага завода

19 красавіка у "Пасёлку Трактаразавода" адбудзецца мастацік плэнэр. Час правядзення з 11.00 да 16.00. Спадзяемся, што вынікі гэтага плэнэра будуць доўга радаваць і жыхароў, і гасцей гэтага раёна горада. Мы за мастацтва!