Фэст экскурсаводаў 2015 у Гродна

Гродна ў гэтым годзе – абсалютны лідар сярод рэгіёнаў па размаху Фэста экскурсаводаў. Ажно 10 экскурсій 18-19 красавіка пройдзе ў гэтым прыгожым беларускім горадзе. Вось самае цікавае пра некаторыя з іх.

 

«Уздоўж Гараднічанкі» (вул. Вялікая Траецкая)

Экскурсавод Таццяна Касатая

19 красавіка, 15.00, месца сустрэчы – каля харальнай сінагогі на вул. Траецкай

Гараднічанка – нібыта гарэзлівая дзяўчына, прабягае праз увесь горад. Пакручастая і звілістая, яна то з’явіцца, то зноў знікне сярод кустоў, будынкаў і мастоў. Якія таямніцы яна хавае ў сваіх хвалях? Чаму тах хітравата зіхаціць яе вада? На гэтыя пытанні паспрабуем знайсці адказ падчас вайндроўкі ўздоўж Гараднічанкі, дзе калісьці віравала гарадское жыццё, і верагодна тут быў адзін з самых старажытных заселеных раёнаў горада.

 

«Вайсковыя гарадзенскія могілкі» (вул. Белуша) калі няма анаіацыі, прапаную выдаліць.

Экскурсавод Ігар Ламека

19 красавіка, 11.00, месца сустрэчы - на ўваходзе на вайсковыя могілкі на вул. Белуша

 

“Старыя Гарадзенскія могілкі” (вул. Антонава)

Экскурсавод Ігар Ламека

18 красавіка, 11.00, месца сустрэчы – на ўваходзе на праваслаўныя могілкі на вул. Антонава

У Гародні захаваліся адны з самых старажытных і вялікіх могілак у Беларусі. Па сваёй значнасці і каштоўнасці яны стаяць побач з некропалямі Росы ў Вільні і Лычкаўскімі ў Львове. Першыя пахаванні на каталіцкіх могілках у Гародні вядомыя з канца XVIII ст. Сярод знакамітых дзеячаў, пахаваных на старых гарадзенскіх каталіцкіх і праваслаўных могілках, былі Джузэпэ Сака (каралеўскі архітэктар), Сяргей Ланскі (удзельнік вайны 1812 г.), удзельнікі паўстання 1863 г., маці Максіма Багдановіча – Марыя Апанасаўна, пісьменніца і грамадская дзяячка Эліза Ажэшка, апякунка беларускага прытулка Станіслава Буйло, паэт Міхась Васілёк і інш. Прапануем Вам ушанаваць памяць тых, хто пахаваны на могілках падчас вандроўкі па некропалю.

“З гісторыі Брыгіцкага кляштара”

Святар касцёла Звеставання Маці Божай у Гародні айцец Антоній Грэмза

18 красавіка, 17.00, месца сустрэчы – каля касцёла Звеставання Маці Божай Брыгіцкага кляштара на вул. Карла Маркса

Вандруючы па вуліцы Карла Маркса, немагчыма безуважна абмінуць муры былога Брыгіцкага кляштара. Прываблівае ён не толькі сваёй заходняй вытанчанай прыгажосцю, але і таямнічасцю. За высокімі мурамі і сапраўды можна ўбачыць шмат незвычайных і ўнікальных рэчаў, пра якія можна даведацца падчас экскурсіі.

 

“Лютэранская кірха ў Гародні”

Прадстаўнік абшчыны

18 красавіка, 14.00, месца сустрэчы – каля Лютэранскай кірхі на вул. Акадэмічнай

 

Лютэранская царква мае глыбокія карані ў Беларусі. Найбольшы росквіт у Гародні лютэранства атрымала ў XVIII ст. Менавіта тады быў пабудаваны малітоўны дом для вернікаў. Зараз лютэранская кірха ў Гародні з’яўляецца адзінай дзеючай у Беларусі. У вас ёсць магчымасць наведаць храм і даведацца больш пра яго гісторыю.

 

 

Поўны спіс экскурсій Фэста экскурсаводаў можна паглядзець тут.