Фэст экскурсаводаў 2015: экскурсіі па Мінску з разыначкамі

Ужо на наступных выходных у Мінску пройдзе больш за 70 бясплатных экскурсій. Іх поўны спіс з’явіцца на нашым сайце ўжо сёння. А пакуль што – некалькі экскурсій, якія варта наведаць падчас Фэста.

Мінскія млыны: па слядах легендарнага Менеска

Экскурсавод: Казанцаў Яўген

Казка і гісторыя, вымысел і праўда тонка пераплятаюцца ў гэтай экскурсіі. Разам з гісторыкам Яўгенам Казанцавым вы даведаецеся гісторыю месцаў, слядоў якіх ужо і не знайсці ў сучасным Мінску. Легендарны волат, імем якога названы Мінск. Ці існаваў ён? І дзе у гісторыях пра яго праўда, а дзе вымысел? Пачуеце вы падчас экскурсіі і абсалютна рэальныя гісторыі з жыцця прамысловага Мінска  ХІХ стагоддзя, у прыватнасці, пра тое, дзе знаходзіліся і як працавалі менскія млыны.

На зломе эпох: Мінск у 1905 -1919 гг.

Экскурсавод: Андрусь Унучак

Пачатак ХХ стагоддзя – вельмі неспакойны час для нашай краіны: войны, рэвалюцыі, бясконцыя змены ўлады… Пасля такога ніхто і нішто не застаецца такім, як было раней. Аб тым, як змяняўся Мінск і рытм яго жыцця ў гэтыя неспакойныя гады, чым жылі мінчукі, што адбывалася ў горадзе – будзе распавядаць гісторык Андрусь Унучак. Адчуць дух вірлівай эпохі пачатку ХХ стагоддзя запрашаем вас на наступных выходных!

Археалагічныя помнікі Мінска: Сухараўскія курганы

Экскурсавод: Алесь Вашанаў

Падчас гэтай экскурсіі мы дакранемся да таямніцаў, якія хаваюць у сабе на першы погляд непрыкметныя, але такія цікавыя помнікі археалогіі, якія ў паўсядзённым жыцці мы часам нават не заўважаем. Адкуль увогуле ўзяліся курганы ў Менску? Якое іх прызначэнне? Гісторыя археалагічных даследванняў - праўда, пацверджаная навукай, і адначасова легенды, авеяныя таямніцамі стагоддзяў. Усё гэта вы пачуеце на экскурсіі прафесійнага археолага Алеся Вашанава.

Война глазами наших бабушек

Экскурсовод Кристина Бугаенко

Первые дни Великой Отечественной войны... Минск... Бомбежка... БГУ... На экскурсии вы услышите трогающие душу воспоминания минских студентов того времени. Воспоминания о пережитом прабабушки и прадедушки экскурсовода Кристины Бугаенко.

У пошуках сакуры

Экскурсавод Пяргаева Настасся

Разам з экскурсаводам падчас гэтай незвычайнай вандроўкі  вы будзеце шукаць японскую вішню, зможаце акунуцца ў  японскую  культуру, а таксама знайсці яе кавлачкі ў Мінску. Пачуеце цікавосткі пра анімэ і пра нашу сталіцу вачыма японца.

65 000 дней улицы Карла Маркса

Экскурсовод Долгач Татьяна

Любой город- это открытая книга. Одни города похожи на захватывающие дух эпопеи. Другие - на многотомные романы. Наш же Минск походит на эклектичный сборник новелл. Тут есть поучительные притчи, и причудливые фантасмогорические рассказики, героические саги и нарочито помпезные оды минувшим эпохам, исполненные драматизма трагедии и наивные добрые сказки, вселяющие веру и надежду. Особое мето в этой книге занимает пьеса, в которой удивительным образом переплетаются судьбы, неожиданно сменяются декорации, появляются новые самобытные персонажи. Действие этой пьесы растянулось почти на 200 лет или 65 000 дней и ночей. 65 тысяч дней и ночей неповторимой улицы Карла Маркса.

Страчаныя святыні

Экскурсавод Павал Іваніцкі

Гэта экскурсія – расповяд пра былыя храмы Мінска. Вы пачуеце пра тыя святыні,  якіх на вуліцах сучаснага горада ўбачыць ужо немагчыма. Разам з экскурсаводам вы дазнаецеся, дзе быў адзін з самых першых каменных храмаў нашага горада – праваслаўная царква, і дзе знаходзіліся мячэць і самая старая сінагога Мінска.

Таямніцы і скарбы мінскіх кляштароў

Экскурсавод Дзяніс Філіпчык

Вас чакае захапляльнае падарожжа ў старажытную гісторыю Мінска, анімацыйная праграма і невялічкі канцэрт (дывертысмент) арганнай музыкі. Разам з экскурсаводам вы раскрыеце таямніцы мінскіх каталіцкіх кляштароў (манастыроў), адшукаеце іх скарбы і згадаеце легенды. Забытае не значыць страчанае. Знойдзеце сваю ўласную гісторыю і па-іншаму паглядзіце на наш родны Мінск.

Экскурсия-квест по Троицкому предместью

Экскурсовод Юлия Волосатова

Наверняка каждый из вас много раз гулял по тихим улочкам и дворикам Троицкого предместья. А насколько хорошо вы его знаете? Экскурсовод Юлия Волосатова предлагает проверить вместе! На экскурсии вы не только услышите много интересного о Троицком предместье, но и поучаствуете в увлекательном квесте с веселыми загадками, интересными вопросами и головоломками. Самых внимательных и быстрых ждут маленькие призы, а хорошее настроение гарантировано всем!

1404 шага по центру: медленно и вдумчиво

Экскурсовод Наталья Петухова

На этой экскурсии вы не откроете Америку. Вместе с экскурсоводом остановитесь и просто посмотрите. Без пафоса, без мифов. И увидите своими глазами: как же тихо в Александровском сквере, но взрывается мина и погибает генеральный комиссар Кубе здесь рядом, казнят подпольщиков на аллее, гремит взрыв в Купаловском театре, шагают мимо трибуны демонстранты с флагами, спокойно смотрят на них с портретов вожди, падает пуговица с мундира бронзового Сталина, автомобиль съезжает по брусчатке, чтобы попасть в первую минскую аварию. Экскурсовод Наталья Петухова верит, что и  вы это увидите.

Back in USSR. Мелодия города солнца

Экскурсовод Алеся Трубникова

Минск - единственный город в мире, который может похвастаться внушительным и целостным ансамблем в стиле "сталинский ампир". Исключительную роль нашей столицы признает и ЮНЕСКО, готовясь включить начальный участок проспекта Независимости в свод памятников Всемирного наследия. Взглянуть на Минск по-новому вам поможет Алеся Трубникова - историк и экскурсовод, влюбленный в Минск.

Нагадваем, што поўны спіс экскурсій з’явіцца на нашым сайце ўжо сёння. Таму выбірайце экскурсіі і вызваляйце наступныя выходныя! Чакаем вас на Фэсце экскурсаводаў!