2 самыя цікавыя загарадныя экскурсіі Фэста экскурсаводаў 2015

 

Да Фэста экскурсаводаў застаецца два тыдні і арганізатары пакрыху пачынаюць прыадчыняць занавес таямніцы. Так, ужо зараз можна запісацца на бясплатныя экскурсіі Фэста экскурсаводаў для сапраўдных актывістаў! Экскурсія-анімацыя на Брылёўскім полі або экскурсія на пазадарожніках да Крэўскага замку. Што выбераце вы?

 

Экскурсія “Рэха Першай сусветнай” для ўласнікаў пазадарожнікаў і іх пасажыраў. Запіс абавязковы!

 

Арганізатар: Турыстычнае прадпрыемства “Зялёная каманда”

Падтрымка:  агратурыстычная сядзіба “Засьцянак Скрыплеў”

 

Падчас экскурсіі прадугледжваецца наведванне цяжкадаступных аб’ектаў часоў Першай сусветнай вайны: абарончыя ўмацаванні германа-аўстрыйскай і рускай армій, рускія брацкія магілы, магілы нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай. Рэгіён агляду – сучаснае адміністрацыйнае памежжа Валожынскага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Тып краявіду – гарысты, пойма ракі Заходняя Беразіна. 60% дарог – грунтовага тыпу (лес, падлесак), 30% - гравейнага, 10% - асфальтаванага.

 

Агульны кіламетраж (разам з даездам і вяртаннем) – 300 км.

Працягласьць аўтамабільнай часткі экскурсіі ад 4-х да 5 гадзін. Віртуальны працяг (фільм і лекцыя на хутары) – 2 гадзіны

Пачатак у 13.00 – Валожынскі р-н, завяршэнне – між 20.00 і 21.00. 

 

Старт – паведамляецца  прыватна, пасьля рэгістрацыіі па адрасу info@greenteam.by

Фініш – аграсядзіба Засцянак Скрыплеў.

 

На аграсядзібе ў працяг экскурсіі - дэманстрацыя прыватных артэфактаў часоў Першай сусветнай, прагляд фільма “Смаргонь – забыты фронт” у оўпэн-эйр імправізаванай відэазалі.

 

Экскурсію праводзіць Васіль Грынь.

 

Жадаючыя могуць застацца на начлег у экакемпінгу хутара, скарыстацца іншымі паслугамі хутара: харчаванне, лазня, пракат ровараў, каякоў.

 

Удзел у экскурсіі – абмежаваны (да 12 аўтамабіляў)

 

 

Экскурсія “Студзёнка, Бярэзiна, Занiўкi, Зембiнскiя гацi ў 1812 годзе”

 

Гэта экскурсія – лепшы варыянт для тых, хто любіць свежае паветра і цікавіцца гісторыяй вайны з Напалеонам. Экскурсавод Чарнуха Мiкалай абяцае не толькі паведаць гісторыю падзей, якія адбываліся на Брылёўскім полі, але і напоўніць усё гэта цікавай анімацыяй і нават віктарынай! Лепшы варыянт для выезда сям’ёй за горад на выходныя.

 

Месца збору:   паркоўка каля Брылёўскага поля

Працягласць экскурсіі: 2 гадзiны

Час і дата правядзення: 19 красавіка, 12.00

Запіс на экскурсію па тэлефоне: +375 29 6941974

 

Сачыце за навінамі! Поўны спіс экскурсій Фэста экскурсаводаў-2015 з’явіцца 13 красавіка!