Фэст экскурсаводаў 2015

 

Шаноўныя аматары экскурсій і гісторыі роднага края!

 

Да Фэста экскурсаводаў застаецца месяц, таму зараз самы час канчаткова вызначыцца з экскурсіей і звязацца з арганізатарамі!

Нагадваем, у гэтым годзе, як і мінулыя гады, Фэст будзе прымеркаваны да Міжнароднага для помнікаў і мясцінаў і пройдзе 18-19 красавіка.

Мы паспрабуем арганізаваць яшчэ больш экскурсій па Мінску, чым у мінулыя гады (а ў апошні раз іх было больш за 70), знайсці новыя, цікавыя тэмы, прыцягнуць як маладых, крэатыўных экскурсаводаў, так і ветэранаў экскурсійнай справы. Таксама спадзяемся, што ў гэтым годзе да Фэста актыўна падключацца рэгіёны.

Мэты Фэста застаюцца такія ж, як і ўсе папярэднія 5 год: праз бясплатныя экскурсіі мы спрабуем прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да  гістарычных помнікаў, каля якіх яны жывуць, а таксама актывізаваць творчую “жылку” экскурсійнай справы ў Беларусі.

Аднак “Фэст” робіць не аргкамітэт, “Фэст” робяць дзесяткі краязнаўцаў і экскурсаводаў па ўсёй Беларусі, а таму…

 

Шаноўныя краязнаўцы і экскурсаводы Мінска, Гомеля, Пухавіч, Вілейкі, Вішнева, Буда-Кашалёва, Лынтупаў, Азярычыны, хутара Падцерабы і ўсіх-усіх населеных пунктаў Беларусі! Запрашаем вас далучыцца да “Фэста экскурсаводаў-2015” і 18-19 красавіка правесці ў сваёй мясцовасці адну бясплатную экскурсію.

Экскурсія, зразумела, мусіць быць пешаходная (варыянт ровараў, плытоў, канькоў і гандолаў таксама прымаюцца). Тэма пажадана новенькая. У кожнага актыўнага экскурсавода заўсёды ёсць нейкая тэма, якая ляжыць у шуфлядцы, бо на яе наўрадці збярэцца камерцыйная група. Дык вось менавіта цяпер у вас ёсць шанец паспрабаваць яе ў дзеянні.

Дасылайце інфармацыю пра сябе і вашу экскурсію на е-мэйл festguides@gmail.com. Поўны спіс экскурсій з’явіцца ў буйнейшых СМІ краіны за тыдзень да “Фэста” і ўсе жадаючыя змогуць прыйсці вас паслухаць.

 

Шаноўныя турфірмы! Вы таксама можаце выставіць сваю экскурсію ў наш спіс. Толькі вось банальная аглядная па Мінску тут не падыйдзе. Чакаем вашага крэатыву! Мы ўпэўненыя, што бясплатны крэатыў цяпер адгукнецца вам пасля павышэннем якасці вашага асноўнага прадукта.

 

Моладзь і не толькі! Усе тыя, хто хоча стаць экскурсаводам, але баіцца зрабіць першы крок. У межах “Фэста” традыцыйна будзе блок “вучнёўскіх экскурсій”. Мы гатовыя дапамагчы вам падртыхтаваць і правесці вашу першую самастойную экскурсію.  Звяртайцеся. Гэта ваш шанс!

 

Актывісты і студэнты! Падчас Фэсту, 18-19 красавіка, нам вельмі патрэбная будзе дапамога валанцераў. Валанцер на Фэсце - гэта кіраўнік экскурсіі. Менавіта ён сачыць за парадкам, пералічвае колькасць удзельнікаў экскурсіі, фатаграфуе яе, раздае матэрыялы і валодае інфармацыяй пра месца і час правядзення іншых экскурсій. Праявіце свае арганізацыйныя здольнасці!

 

Шаноўныя экскурсаводы, краязнаўцы і актывісты ў рэгіёнах! Мы гатовыя аказаць вам максімальную падтрымку, каб у вашай мясцовасці “Фэст” прайшоў не горш, чым у сталіцы. Пішыце нам!

 

Мы адкрытыя да любых прапаноў!

 

Званіце!

+375 29 193 45 87 (Наталля Пальчук)

+375 29 889 70 74 (Павал Махінаў)

 

 

Арганізатары Фэста экскурсаводаў 2015:

ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС»

Guides.by - гіды і экскурсіі па Беларусі

ГА «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»

Дэпартамент па турызму пры Міністэрстве спорту і турызму

 

Інфармацыйныя партнёры Фэста экскурсаводаў 2015:

Tourism.tut.by

Traveling.by

Tio.by

 

Партнёры Фэста экскурсаводаў 2015:

Турфірма “Кола падарожжаў”

Турфірма “Зялёная каманда”

Турфірма “Вольны вецер”

Турфірма “Заслаўль-тур”

Менскі велашпацыр

Vfokuse.by – фота і відэа студыя