Все экскурсии Беларусь Минск Таямніцы Лошыцкага парка

Таямніцы Лошыцкага парка

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Таямніцы Лошыцкага парка

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. (апісанне экскурсіі - "Менскі велашпацыр", www.mienskbiketour.by)

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.