Все экскурсии Беларусь Минск Месца памяці - урочышча Курапаты

Месца памяці - урочышча Курапаты

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Месца памяці - урочышча Курапаты

Запрашаем вас ў на вучэбную экскурсію ў знакавае месца найноўшай беларускай гісторыі – ва урочышча Курапаты, вядомыя ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. Паводле розных ацэнак у гэтым месцы пахаваныя дзясяткі і нават сотні тысячаў людзей.

Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі.

Сама назва “Курапаты” лічыцца ў шырокіх колах беларускай і сусветнай грамадскасці сінонімам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.