Міфалогія горада

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Міфалогія горада

"Міфалогія горада" - гэта эксперыментальная экскурсія, якая мае на мэце паказаць горад з пункту гледжання традыцыйнай міфалагічнай карціны свету. Галоўная ўвага будзе надавацца не столькі архітэктурным аб'ектам і іх гісторыі, колькі вобразам і сэнсам, якія надаваліся ім у традыцыйным светапоглядзе. На прыкладзе Мінска можна будзе даведацца, якое значэнне горад меў у міфалагічнай карціне свету беларусаў, як у фальклоры адлюстроўваюцца паняткі "горад", "вуліца", "плошча", "бажніца", "карчма", "кірмаш" і г.д., як успрымаўся гарадскі ландшафт у кантэксце сакральнай геаграфіі. Не застануцца па-за ўвагай легенды і паданні Мінска: паспрабуем раскрыць сэнсы міфалагічных вобразаў.

Экскурсія завяршыцца ў этнацэнтры "Рагна", дзе адбудзецца прэзентацыя мастацкай інсталяцыі, прысвечанай беларускаму традыцыйнаму святу Юр'я, якое адзначаецца 23 красавіка, якраз у дзень экскурсіі. З вобразам Юр'і таксама звязана адно мінскае паданне.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.