Все экскурсии Беларусь Минск Велаэкскурсія "Жыхары мінскага неба: манументальная скульптура на дахах сталіцы"

Велаэкскурсія "Жыхары мінскага неба: манументальная скульптура на дахах сталіцы"

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Велаэкскурсія "Жыхары мінскага неба: манументальная скульптура на дахах сталіцы"

Яны амаль кранаюцца неба, але ў той жа час цвёрда стаяць нагамі на нашых дахах. Горад узнёс іх туды, прызначыў быць пасярэднікамі. Мінскія небажыхары, што нязмушана выпрастоўваюцца на фасадах галоўных мінскіх будынкаў - хто яны? Аўтарская велаэкскурсія-знаёмства з манументальнымі скульптурамі мінскіх вышыняў, падрыхтуйцеся высока трымаць галаву!..
Падчас экскурсіі Абавязкова мець пры сабе біноклі

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.