Мінск гістарычны

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Мінск гістарычны

Разам з экскурсаводам накіруемся ў Ракаўскае прадмесце, частку тэрыторыі якога пад час Айчыннай вайны займала гета. Пабачым мемарыял “Яма” з Алеяй Праведнікаў, які створаны на месцы гета, дзе загінула больш за 100 тысяч габрэяў. Далей экскурсія пройдзе па самому Ракаўскаму прадмесцю – найстарэйшаму з захаваўшыхся раёнаў Мінска – і пазнаёміць з гэтым прывабным куточкам города. Наведаем старэйшую пабудову Мінска – Петрапаўлаўскую царкву, пабудаваную ў 1612 г.

Далей крочым у бок плошчы Свабоды па Рэвалюцыйнай вуліцы, якая інтэнсіўна забудоўвалася ў XVII-XIX стст., была вельмі бойкім месцам і набыла гарадскую значнасць. На гэтай вуліцы з’явіліся корпусы кляштараў іезуітаў і бенедыктынцаў, дамы купцоў і шляхты, гасцініцы, шпіталі, гімназіі. Тут быў дом віцэ-губернатара. У наш час амаль ўсе дамы на вуліцы Рэвалюцыйнай маюць шыльду “Помнік культуры”.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.