Все экскурсии Беларусь Минск Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Менска

Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Менска

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Менска

"СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ" - падчас гэтай экскурсіі мы пагутарым пра "Літву, бацькоўскі край" Адама Міцкевіча і герояў яго твораў, апынемся побач са знакамітым Пішчалаўскім замкам і будзем дасьледваць яго таямніцы, пагутарым пра самы важны будынак для БНР, пабываем на месцы пакараньня сьмерцю патрыётаў Паўстаньня 1863-1864 гг.

А яшчэ нас чакаюць старажытная вуліца Падгорная, Марыінская жаночая гімназія, дамы Саветаў і Пісьменьнікаў, таямніцы Караткевіча, першая менская стаянка таксі, а таксама гукі зь мінулага - сапраўдны джазавы аркестр БССР!

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.