Все экскурсии Беларусь Минск Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка"

Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка"

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка" Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка" Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка" Габрэйская Ляхаўка і "Афрыка"

"Габрэйскiя Ляхаўка i "Афрыка". Маршрут экскурсіі пачынаецца ад старых габрэйскіх могілак на месцы стадыёна Дынама, паблізу былога габрэйскага шпіталя - першага сучаснага ў нашым горадзе. Гэтае месца ў паліцэйскіх зводках 100-летняй даўніны насіла іранічную назву "Афрыка", і, магчыма, праз мудрагелісты збег акалічнасцяў, менавіта гэтая "Афрыка" стала прататыпам казачнай вотчыны жудаснага разбойніка Бармалея ў вядомай дзіцячай паэме Карнея Чукоўскага…

Далей маршрут ідзе праз месца, дзе 13 студзеня 1948 г. было знойдзена цела Саламона Міхоэлса, а затым уздоўж былой вуліцы Ляхаўскай, галоўнай артэрыі Ляхаўкі - першага тыпова прамысловага раёна Мінска, які пачаў развівацца ў апошняй траціне ХІХ ст. на месцы комплексу габрэйскіх гарбарных майстэрняў, высілкамі габрэйскіх прадпрымальнікаў, і з прыцягненнем у асноўным габрэйскай працы.

Тут жа мы ўбачым помнік на месцы першай публічнай экзекуцыі ў акупаваным нацыстамі Мінску, 26 кастрычніка 1941 г., у тым ліку Машы Брускінай, барацьба за гонар і імя якой заняла доўгія дзесяцігоддзі. Сёння заводы Ляхаўкі паступова зачыняюцца, і гарадскія ўлады схільныя пагадзіцца, што далейшы лёс гэтага раёну павінны быць звязаны з разнастайнымі артыстычнымі ініцыятывамі. Але, у такім разе, хіба галерэйшчыкі, графітысты і іншыя творчыя асобы мусяць ігнараваць схаваную габрэйскую эстэтыку гэтага месца, візуальныя вобразы габрэйскай інтэлектуальнай і фізічнай працы, якая стварыла Ляхаўку?

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.