Все экскурсии Беларусь Минск Паданні сівой даўніны

Паданні сівой даўніны

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Паданні сівой даўніны

"ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ" – любіце легенды, паданні, таямніцы? Тады гэтая экскурсія для вас!

Пачнем мы нашую вандроўку з таямнічай і легендарнай Залатой Горкі з яе скарбамі, легендамі, паданнямі, падземнымі хадамі і касцёлам Святога Роху.

Мы пазнаёмімся з гісторыяй праспекту Незалежнасьці, даведаемся, якое дачыненне меў Міхаіл Ламаносаў да помніку Перамогі, хто такі Лі Харві Освальд і як ён звязаны зь Менскам, а таксама пачуем аповед пра сучасных муз і знакамітае Траецкае прадмесце, якое хавае ў сабе нямала таямніц.

Цікавыя легенды пра менскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў, рыцараў; трагічная гісторыя кахання і помсты, нарыс пра жыццё й творчасць аднаго з самых знакамітых беларускіх мастакоў, сакрэтны рэцэпт піва – ўсё гэта чакае вас падчас нашага падарожжа.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.