Все экскурсии Беларусь Брест Квэст па Брэсцкай крэпасці

Квэст па Брэсцкай крэпасці

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Квэст па Брэсцкай крэпасці

Усе ведаюць Брэсцкую крэпасць і не аднойчы бачылі яе – як мінімум, на розных выявах. Гэты мемарыял – памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны, нядаўняе мінулае. Але далёка не адна старонка гісторыі была напісана на гэтай зямлі. Тут разменьвалі свае манеты самыя паспяховыя гандляры, вырашаўся лёс усёй Еўропы, будаваліся найпрыгажэйшыя сінагогі і кляштары, нават права быць вольным Берасце атрымаў першы на беларускіх землях. Мы адновім карціны жыцця легендарнага горада і пакажам, дзе цяпер схаваны ўспаміны пра яго.

Месца пачатку: Холмская брама (мост) Брэсцкай крэпасці
(на гэту экскурсію рэгістрацыя праз сайт не абавязковая, але пажаданая).

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.