Все экскурсии Беларусь Городьки Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў

Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў Першая сусветная вайна. Засценак Скрыплеў

Аўтамабільная экскурсія на джыпах па малавядомых помніках вайны часоў Першай сусьветнай вайны.

Апавяданні пра вайсковыя аперацыі: Свенцянскі прарыў і Крэўская аперацыя; вайсковыя могілкі, лініі абароны ў акопах і бетоне, карэкціровачныя кропкі-ўзвышшы, гісторыі авіябаёў, святая крыніца дзе амываўся рускі цар, чыгунка генерала Кавэрскага – дарога ў пекла.

Усё гэта чакае ўдзельнікаў экскурсіі, а напрыканцы – дэманстрацыя фільма "Смаргонь – забыты фронт" і выстава артэфактаў часоў Першай сусветнай вайны на аграсядзібе "Засценак Скрыплеў".

Агульны кіламетраж – каля 100 км, 40% дарог – гравейныя, 30% - грунтовыя, 30% - асфальт


Праграма:
11.00 – 11.30 – рэгістрацыя на стартавай кропцы
11.30 – 15.30 – экскурсія з перапынкам на перакус (30 хв.)
15.30 – вяртанне на хутар
16.00 – 16.30 – дэманстрацыя фільма
16.30 – 17.30 – вольны час


Для экскурсіі неабходна:
- Транспарт – пазадарожнік
- Адзенне – па надвор’ю (як у лес)
- Абутак – прыдатны для пешага шпацыру (лес, луг, бруд)
- З сабой: гарбата, бутэрброды
- Пажадана мець з сабой простыя рацыі тыпу “волкі-толкі”


РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛУ:
Для ўдзелу ў экскурсіі неабходна пазваніць па тэлефоне +375296318569 (Васіль)



Арганізацыйная падтрымка экскурсіі:

Турыстычнае прадпрыемства “Зялёная каманда” www.greenteam.by

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.