Все экскурсии Беларусь Гомель Скрыжаванні сусветаў: літаратурная прастора і прастора горада

Скрыжаванні сусветаў: літаратурная прастора і прастора горада

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Скрыжаванні сусветаў: літаратурная прастора і прастора горада

Знаёмыя сцяжынкі - нечаканы кантэкст. Займальная прагулянка ад пісьменніка Сяргея Балахонава па гомельскіх мясцінах, вобразы якіх з'яўляліся ў літаратурных творах розных часоў. Вершы, эсэ, раманы і нават летапісы. Ад Мацея Стрыйкоўскага да Ільі Эрэнбурга і Івана Шамякіна. Ад Андрэя Мрыя да Казіміра Камейшы і Югасі Каляды. Дый пра свае ўласныя творы з водарам Гомеля пан экскурсавод згадаць не праміне. А таму чакайце гісторый пра гомельскі след спецназаўца Скарыны, ліпеньскі снег капітана Мантгомэры, клопаты доктара Брылеўскага і іншае. Ласкава запрашаем!

Месца пачатку: вул. Пушкіна, 32, каля "Паляўнічага дамка"
(на гэту экскурсію рэгістрацыя праз сайт не абавязковая, але пажаданая).

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.