Все экскурсии Беларусь Мазолово Гісторыя Мазалава і ваколіц: ад маёнтка да аграгарадка

Гісторыя Мазалава і ваколіц: ад маёнтка да аграгарадка

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Гісторыя Мазалава і ваколіц: ад маёнтка да аграгарадка

Арганізатары экскурсіі запрашаюць жыхароў і гасцей аграгарадка ў цікавае падарожжа па населеным пункце, пад час якога будзе прадстаўлена магчымасць наведаць: музей у мясцовай школе, дзе адбудзецца аповяд аб жыццёвым і творчым шляху вядомага гісторыка, археолага, краязнаўцы Аляксея Парфенавіча Сапунова, які пэўны час жыў недалёка ад Мазалава ў фальварку Кахоўка (у 2016 годзе спаўняецца 165 год са дня яго нараджэння); рэшткі вадзянога млына і вядомую сасну - сведкаў эпізодаў мастацкага фільма "Чорная бяроза"; помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя - былую сядзібу Манькоўскіх; этнавыставу ў мясцовым Доме культуры. Усе ўдзельнікі экскурсіі атрымаюць ад арганізатараў каляндарыкі з выявай аграгарадка.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.