Все экскурсии Беларусь Минск Менск музычны: яркае і таямнічае

Менск музычны: яркае і таямнічае

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Менск музычны: яркае і таямнічае

Экскурсія пройдзе праз многія мясціны, звязаныя з багатай гісторыяй музычнай культуры Беларусі розных стагоддзяў, раскрые многія парадныя і закулісныя старонкі музычна-тэатральнага жыцця нашага горада. Таму, сімвалічна, пачнецца яна ад службовага ўваходу ў манументальны будынак Мінскага гарадскога тэатра (цяпер Тэатр імя Янкі Купалы) ля помніка “Хлопчык з лебедзем” у Цэнтральным скверы, пройдзе праз Акадэмію музыкі і Музычны ліцэй, а скончыцца ля панарамы на Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі – вядучы музычна-тэатральны цэнтр Беларусі.
Слухачы пазнаёмяцца з лёсамі і “творчымі адрэсамі” самых выдатных нашых музычных і тэатральных дзеячоў – геніяльных беларускіх сімфаністаў ХХ ст. Яўгена Глебава, Уладзіміра Солтана, і “меладыста” Ігара Лучанка (па ходу пачуем яго мелодыю з “карыльёна” Менскай ратушы). Пройдзем сцежкамі фалькларыста і хормайстра Рыгора Шырмы, класікаў савецкага перыяду Мікалая Аладава і Анатоля Багатырова, стваральніка аркестра народных інструментаў Іосіфа Жыновіча і чароўнай актрысы Стэфаніі Станюты і спявачкі Ларысы Александроўскай, выдатнейшых дырыжораў Віктара Дуброўскага і Генадзя Праваторава, геніяльнага “Песьняра” Уладзіміра Мулявіна.
Зазірнем і ў больш дальнія анфілады гісторыі, дзе сустрэнем кампазітараў Мінска мінулых эпох – Дамініка Стэфановіча і яго вучня, а потым – класіка беларускай і польскай музыкі Станіслава Манюшку, сяброў апошняга – Фларыяна Міладоўскага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Успомнім – дзе былі арганы ў храмах Верхняга горада, школа арганістаў (XIX ст.) і першая музычная бурса (яшчэ з XVIII ст.), Месца пастаноўкі першай беларускай оперы Манюшкі, дзе прагучала са сцэны родная мова, Дом Манюшкі і музычны салон Ваньковічаў, гарадская сядзіба, у якой неаднойчы бываў слынны кампазітар і дыпламат М.Кл.Агінскі, якому летась адначалася 250 год. Раскрые для слухачоў усю гэту партытуру даследчык і практык, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, саліст-фагатыст Вялікага тэатра оперы і балета, лаўрэат міжнародных конкурсаў і мастацкі кіраўнік Музычнага Фэста “Год Агінскага ў Залессі” Аляксей Фралоў.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.