Все экскурсии Беларусь Минск Менскія некропалі: Кальварыя

Менскія некропалі: Кальварыя

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Менскія некропалі: Кальварыя

Экскурсія пазнаёміць Вас з самымі старымі менскімі могілкамі.
Старажытны каталіцкі некропаль хавае у сабе нямала таямніц – старыя склепы, прыгожая ўязная брама, велічны касцёл, шляхецкія пахаванні, прывід Белай Панны...
Тут пахаваны знакамітыя беларусы з цікавымі і гераічнымі лёсамі - Ян-Баляслаў Луцкевіч – удзельнік паўстання Каліноўскага і бацька знакамітых Яна і Антона, Янка Лучына – паэт, які вярнуў беларускае слова ў менскі перыядычны друк, Вацлаў Іваноўскі – міністр культуры БНР і бургамістар Менска ў часы другой сусветнай вайны, Аляксандр Сіпайла – каталіцкі святар, якога лічаць мясцовым святым і шмат іншых.
Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і, зазірнуўшы у мінулае, аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Менска і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.