Все экскурсии Беларусь Минск Легенды і гісторыі старога Менска

Легенды і гісторыі старога Менска

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Легенды і гісторыі старога Менска

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды, паданні і міфы вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа.
Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касцёл? Як Аліса Селязнёва знайшла ў Менску свой лёс? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзілася самая вялікая менская сінагога?
А таксама вы даведаецеся пра тое, якія прафесійныя патрабаваньні выстаўляліся да пажарных і паштальёнаў у ХІХ стагодздзі, паблукаеце старажытнымі менскімі вуліцамі, пачуеце пра казусы і анекдатычныя выпадкі менскай і ня толькі гісторыі, гарадскую тапаніміку, пабачыце вінны склад і першы менскі публічны дом, даведаецеся, чым у пасляваенным Менску замянялі асфальт і бардзюр, патрапіце у менскі езуіцкі калегіюм XVIII стагодздзя і станеце на час ягонымі вучнямі!

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.