Все экскурсии Беларусь Минск Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах

Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах

Падчас гэтай экскурсіі мы патрапім з вамі ў цікавыя гістарычныя мясціны нашага горада - пабываем на месцы, дзе ён быў заснаваны, даведаемся гісторыі першых менскіх цэркваў, пагутарым пра раку й вуліцу Нямігу, а таксама пра сінагогу і габрэйскі квартал, якія калісьці знаходзіліся на гэтай вуліцы.
Пасля заглыбімся ў вузкія вулачкі старажытнага Ракаўскага прадмесця, дзе нас будуць чакаць кармеліцкі касцёл, габрэйскі ЗАГС, млын, хлебзавод і старажытныя шпалерныя фабрыкі.
А таксама завітаем на Татарскую Слабаду, таксама званую раней Татарскімі агародамі. Вы даведаецеся аб тым, дзе стаяў першы мураваны мячэт ў нашай краіне, хто такія татары, як патрапілі да нас і якім чынам засталіся на старонках беларускай гісторыі.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.