Все экскурсии Беларусь Минск МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ

"МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ" – гэтая экскурсія пазнаёміць Вас з самымі старымі, з захаваўшыхся, менскімі могілкамі.

Гэты старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – старыя склепы, прыгожая ўязная брама, велічны касцёл, шляхецкія пахаванні, прывід Белай Панны...

Тут пахавана шмат знакамітых беларусаў з цікавымі і гераічнымі лёсамі - Ян-Баляслаў Луцкевіч – удзельнік паўстання Каліноўскага і бацька знакамітых Яна і Антона, Янка Лучына – паэт, які вярнуў беларускае слова ў менскі перыядычны друк, Вацлаў Іваноўскі – міністр культуры БНР і бургамістар Мінска ў часы другой сусветнай вайны, Аляксандр Сіпайла – каталіцкі святар, якога лічаць мясцовым святым ...

Гэтае месца вартае, каб яго наведаць і, зазірнуўшы у мінулае, аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Менска і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.