Пухавіцкія цікавосткі

Если вы желаете записаться на эту экскурсию, нажмте кнопку "Записаться"
Пухавіцкія цікавосткі

Мы наведаем цікавыя мясціны ў г. Мар'іна Горка (урочышча Мар'іна Гара на беразе Цітаўкі, сядзібны дом Макава, касцёл св. Антонія), пераедзем у Блонь, дзе агледзім Троіцкую царкву і дом Бонч-Асмалоўскіх, потым накіруемся на Папову Горку - месца гібелі 1280 пухавіцкіх яўрэяў. Канечны пункт - мястэчка Пухавічы, дзе захавалася забудова сярэдзіны 20 ст. і рэшткі яўрэйскіх могілак.

Месца пачатку: на чыгуначнай станцыі Пухавічы.
(на гэту экскурсію рэгістрацыя праз сайт не абавязковая, але пажаданая).

Кантактны тэлефон экскурсавода - 80293779959

Фэст - Бесплатные экскурсии по Беларуси
Фэст Экскурсаводаў" — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.