Все экскурсии Беларусь Минск Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны

Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны

Индивидуальная экскурсия только для Вас и Ваших близких
Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны Мінск. Найлепшы від на гэты горад — 10 стагоддзяў за 3 гадзіны

СТАНЦЫЯ МЕТРО «НЯМІГА» І ЗАМЧЫШЧА — месца «града» (замка) XI–XVI стагоддзяў, месца нараджэння Мінска. Легенда пра бітву на Нямізе 1067 года — ці адбылася яна на сучаснай аднайменнай вуліцы? Як Менеск стаў Мінскам? Наведванне месца, дзе захаваліся падмуркі першага мураванага храма XII стагоддзя. Агляд з берага Свіслачы Траецкага прадмесця з забудовай XIX стагоддзя; опернага тэатра, пабудаванага на Траецкай гары, дзе раней стаяў касцёл Св. Тройцы, які даў назву раёну; былога кляштара базылянак, які стаў у канцы XVIII стагоддзя першай у горадзе бальніцай. Знаёмства з вуліцай Замкавай. Зірнуўшы на гасцініцу «Юбілейную», уявім, што ў тым раёне ляжала Татарскае прадмесце і стаяла мячэць.


СВЯТА-ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА. Найстарэйшы будынак горада (1613), пабудаваны на грошы заможных месцічаў. Адзіны ў XVII-XVIII стагоддзях праваслаўны храм. Рэдкі прыклад беларускага праваслаўнага рэнесансу і барока. Як царква ацалела ў 1970-я гады, калі вакол яе знеслі гістарычную вуліцу Няміжскую? Погляд на Ракаўскае прадмесце з каларытнай забудовай XIX стагоддзя. Дзе стаяла халодная сінагога? Пераход да Высокага рынка (Верхняга горада) вуліцамі Камсамольскай (Феліцыянаўскай), Рэвалюцыйнай (Койданаўскай): навакольная забудова XIX стагоддзя. Месца дзеі п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», прысвечанай спробам стварыць беларускую дзяржаву, рэвалюцыям і акупацыі Мінска ў 1917-1920 гг.


КАТЭДРАЛЬНЫ КАСЦЁЛ І БЫЛЫ КАЛЕГІУМ ЕЗУІТАЎ. Будаўніцтва комплексу ў час Паўночнай вайны пачатку XVII стагоддзя. Знаходжанне тут расійскага цара Пятра I і ўкраінскага гетмана Мазэпы. Агляд храма: фрэскі, адрэстаўраваны інтэр’ер. Будынак злева — былы езуіцкі дом, пазней кватэра расійскага губернатара, рэзідэнцыя выканкама рады Усебеларускага з’езда ў 1918 г., урада БССР да 1933 года. Візіт у касцёл і Мінск Юзафа Пілсудскага.


РАТУША. Перанос цэнтра горада ў XVI стагоддзі з Замчышча і перабудова жыцця Менска на заходні ўзор. Герб горада: Панна Марыя ў атачэнні анёлаў. Скульптура войта — намесніка караля. Скульптурная кампазіцыя, што выяўляе экіпаж губернатара — намесніка цара. Гасціны двор насупраць — спалучэнне стыляў класіцызм і мадэрн. Скульптура купца з вагамі — сімвал, што нахадвае пра знаходжанне ля ратушы рынка. Шкляная піраміда на месцы фантана і помніка расійскаму цару Аляксандру II. Агляд гасцініцы «Еўропа» — найстарэйшай у горадзе.


СВЯТА—ДУХАЎ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР — былы касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Гісторыя іконы Божай Маці Мінскай. Мошчы святой праведнай Сафіі Слуцкай. Рэшткі барочнай аздобы ў храме — памяць пра каталіцкае мінулае. Побач: былы касцёл Святога Юзафа і комплекс кляштараў бернардзінцаў і бернардзінак, на месцы якіх да XIV стагоддзя была рачная прыстань.


БАЗЫЛЯНСКІЯ МУРЫ і барочны квартал. Фрагменты гатычнага муру канца XVI стагоддзя ў будынку жаночага кляштара. Адноўленая былая ўніяцкая царква Святога Духа, пазней праваслаўны сабор, які наведваў расійскі імператар Нікалай II. Шпацыр углыб барочнага квартала: дом, дзе жыў кампазітар Станіслаў Манюшка, г.зв. Дом масонаў, сядзіба Ваньковічаў, помнік мастаку Валентаму Ваньковічу, першая ў Мінску публічная бібліятэка.


КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА. Дзе стаяў касцёл Св. Тамаша Аквінскага? Палац Сапегаў: месца нараджэння расійскай імператрыцы Екацярыны I і резідэнцыя Пятра I — на месцы Палаца Рэспублікі. Палац прафсаюзаў. Аляксандраўскі сквер, скульптура «Хлопчык і лебедзь», першы ў горадзе вадаправод. Юбілейны дом — першы ў горадзе музей і Дом афіцэраў, былая царква і рэзідэнцыя праваслаўнага іерарха. Рэзідэнцыя Прэзідэнта — былы ЦК Кампартыі Беларусі. Тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы ў горадзе (з канца XIX стагоддзя). Вуліца Карла Маркса (Падгорная) — тыповая для пачатку ХХ стагоддзя.


ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. Сталінскі ампір. ГУМ. Нацыянальны банк. КДБ — першы будынак, пабудаваны пасля Другой сусветнай вайны. Будынак МУС — апошні будынак, пабудаваны да Першай сусветнай вайны (1914). Агляд вул. Валадарскага: будынка, дзе ў 1917 г. была створана мінская міліцыя, дома, дзе 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Старая траса праспекта — вуліца Савецкая: кавалачак дарэвалюцыйнага і даваеннага горада. Г. зв. Пішчалаўскі замак — турма 1825 г. Рускі тэатр — былая харальная сінагога: маўрытанскі стыль пад пластом сталінскага класіцызму. Касцёл Святых Сымона і Алены. Яшчэ адзін фрагмент дарэвалюцыйнай забудовы вул. Савецкай. Фабрыка-кухня — даваенны «Макдональдс». Стары і новы будынкі БДУ. Дом Урада і помнік Леніну (1933). Ленінградскія архітэктар Лангбард і скульптар Манізэр, іх творы ў Мінску і падобныя работы ў Харкаве. Знос Леніна у час нямецкай акупацыі. Знос забудовы квартала пасля вайны — пашырэнне плошчы. Мінгарвыканкам, гасцініца «Мінск», галоўпаштамт. Погляд на пл. Мяснікова: легенда пра жанчыну-фрыка Элеанору Язерскую, якая жыла тут. Гісторыя зносу чыгуначнай царквы. Тапанімічны парадокс: станцыя метро «Плошча Леніна» пад плошчай Незалежнасці.

Забронируйте экскурсию в октябре 2018 года

Віктар -
Журналіст з прафесіі, музеязнаўца і экскурсавод з адукацыі, гісторык з паклікання. Аўтар кнігі "Минск. Лучший вид на этот город" — навукова-папулярнай гісторыі Мінска за дзесяць вякоў: ад яго заснавання пад імем Менеск у XI стагоддзі да нашых дзён. Аўтар праекта “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі” — першага ў гісторыі даведніка па мясцінах Вільні, звязаных з жыццём і дзейнасцю ўраджэнцаў Беларусі. Ваджу пешыя экскурсіі па Мінску і Вільні, паказваю гэтыя гарады такімі, якімі іх не ведаюць нават самі мінчане і віленчукі.