Канструктывізм - мастацтва чыстай формы

Индивидуальная экскурсия только для Вас и Ваших близких
Канструктывізм - мастацтва чыстай формы

Экскурсія прысвечана архітэктурнаму стылю, які фактычна зрабіў Мінск сталічным горадам. Канструктывізм лепш за ўсё адлюстроўвае сам дух 20-ых і 30-ых гг. ХХ ст., ён не ўпісваецца ў навакольную прастору, ён сам фарміруе яе. Ніякіх “буржуазных” упрыгожванняў і індывідуалізму – толькі перамога чыстай навукі, строгія геаметрычныя формы, функцыяналізм і перацяканне ўнутранай прасторы ў знешнюю праз шырокае выкарыстанне шкла.
Мы ўбачым класічны канструктывісцкі жылы дом, які ўвасобіў у сябе ідэалы ранняга савецкага камунізму, будынак геаграфічнага факультэта, сімвал позняга канструктывізму – наш Дом Урада. Побач з імі – “камерныя” фабрыка-кухня (ізноў жа прысутнічае не толькі архітэктурная, але і ідэалагічная нагрузка) і будынак першай мінскай паклінікі. Побач – яшчэ новыя сацыяльнаарыецнаваныя будынкі: школа і рабочы клуб.
Маршрут: Вул. Ленінградская – унутраны дворык БДУ – пл. Незалежнасці – вул. Берута – вул. Няміга да перакрыжавання з вул. Караля

Забронируйте экскурсию в октябре 2018 года

Александра -
Аттестованный экскурсовод и гид-переводчик, магистр исторических наук, очень люблю Беларусь, стараюсь каждому экскурсанту рассказать что-то новое и интересное именно для него.